Інтэрв'ю

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч
  • 5

Аннотация

Кожная кніга — частка жыцця Пiсьменнiк Уладзiмiр Караткевiч добра вядомы не толькi беларускаму чытачу. Праўда, знаёмства часцей за ўсё бывае завочным. Уладзiмiра Сямёнавiча не часта ўбачыш на сустрэчах, хаця па характары чалавек ён таварыскi. Проста вельмi шмат часу адбiрае карпатлiвая праца над кожным творам. I ўсё ж пiсьменнiк выкраiў вольную хвiлiну, каб сустрэцца з прыхiльнiкамi яго творчасцi — работнiкамi нашага аб'яднання. Сустрэча была арганiзавана таварыствам кнiгалюбаў завода “Электронiка”. Многiя чытачы газеты звярнулiся ў рэдакцыю з просьбай задаць Уладзiмiру Караткевiчу шэраг пытанняў, якiя iх цiкавяць. Мы выбралi найбольш тыповыя. — Уладзiмiр Сямёнавiч, вядома, што ў лiтаратуру Вы прыйшлi як паэт, а потым сталi празаiкам. Чым гэта можна растлумачыць? (В. А. Стасеў, начальнiк ЦЛВТ завода “Электронiка”, Н. А. Мацюшка, iнжынер-канструктар ЭМА). — Я сутыкаўся з такой думкай: празаiкам быць лягчэй, чым паэтам, рыфма толькi вымотвае душу. У дадзеным выпадку, вiдаць, не заўсёды можна паставiць знак роўнасцi. Ды i навошта? Аднак дазволю заўважыць: верш — гэт...

Отзывы

Інтэрв'ю

Популярные книги