Ноч пры дарозе (на белорусском языке)

Черный Кузьма
  • 0

Аннотация

Кузьма Чорны Ноч пры дарозе I Абодва яны шэрыя i тоўстыя ад сваiх суконных вопратак, з цяжкiмi, грузнымi крокамi ад вялiзарных ботаў. Буянiўшы па жоўтым iржышчы палявы вецер абвяяў iх каравыя твары, мяў густыя борады, дарэмна стараючыся збiць iх з тропу. А яны ўсё iшлi сухою дарогаю, мала азiралiся назад, як бы не думаючы больш варочацца туды, адкуль выйшлi. I ўсе iх прылады былi пры iх. У старшага - Уласа - гладка прыставала к плячам падоўжаная вялiкая пiла ў дзеравянай раме зубамi; у малодшага - Кузьмы - разам з клункамi хлеба горбiлася на спiне торба з малаткамi, напiльнiкамi, грунтвагамi. Так i хадзiлi яны. Ад сяла да сяла, з мястэчка ў мястэчка. Праходзiлi праз гарады i чыгуначныя станцыi. Прыпынялiся там, дзе была работа. Цягнулася яна, гэтая работа, год - не пакiдалi яны яе; цягнулася два днi - былi там два днi. А канчалася работа - iшлi далей. I цягнула iх к рабоце, а значыць, i к людзям, бо дзе работа, там заўсёды людзей спаткаеш. - Сам ты адкуль, Улас? - запыталi раз у адной вёсцы, дзе яны пiлавалi дошкi.

Отзывы

Ноч пры дарозе (на белорусском языке)

Популярные книги