Нiчога новага, альбо Што забiла сабаку (на белорусском языке)

Брэдбери Рэй Дуглас
  • 0

Аннотация

Рэй Брэдбэры Нiчога новага, альбо Што забiла сабаку? Пераклад: Вольга Караткевiч Гэта быў дзень бойняў, катаклiзмаў, тарнада, землятрусаў, зацьменьняў, масавых забойстваў, вывяржэньняў вульканаў, разнастайных загубаў, у пiк якiх сонца глытала зямлю i зьнiкалi зоркi. Калi падаць гэта ўсё проста - найпаважаны чалец сям'i Бэнтлiяў узяў дый памёр. Дог было ягонае iмя, i быў ён догам. У нядзелю Бэнтлii прачнулiся позна i на кухнi знайшлi распластанага на падлозе Дога. Галава ягоная была павернутая да Мэкi, лапы акуратна складзеныя, хвасток не вiхляўся, а быў нерухомы ўпершыню за дваццаць гадоў. Дваццаць гадоў! Божа мой, думаў кожны, цi магло насамрэч гэта быць так доўга? I цяпер, без усялякага дазволу, Дог быў халодны - ён пакiнуў сьвет. Сузан, малодшая дачка, пабудзiла ўсiх рэзкiм крыкам: - Нешта ня тое з Догам. Хутчэй! Не парупiўшыся надзець халата, у нiжняй бялiзьне, Роджэр Бэнтлi кiнуўся паглядзець на нерухомага зьвера, якi ляжаў на кухнi. Усьлед за мужам пайшла Рут, а за ёю - iхны дванаццацiгадовы сын Скiп. Роднi й Сал, якiя жылi ўжо сваiмi сем'ямi, павiнны былi прыбыць пазьней. I кожны па чарзе мусiў сказаць адно й тое ж: "Не! Дог - назаўсёды".

Отзывы

Нiчога новага, альбо Што забiла сабаку (на белорусском языке)

Популярные книги