Аннотация

Юрась Нераток Закуцце Апавяданні ЗАКУЦЦЕ ПАГАНСКАЯ ФАНТАЗІЯ Лічыць сябе хрысціянамі і называць Ражство Хрыстова Калядамі, блытаць Сёмуху з Тройцай, адзначаць Радаўніцу і Дзяды? Саромецца слова “паганства”, што прыйшло з мовы элінаў? Перажагнаўшыся, скакаць праз вогнішча, а пасля шукаць папараць- кветку?У хрысціянскае свята ісці на могілкі з пітвом і закуссю? ..А чаму бі не? Аўтар - Ну, чаго тырчыш, як ідал драўляны?! - круглая шыракабёдрая цётка светла-паласатай сумкай сапхнула Кірыла Градоўскага з прыступкі вакзальнага выхаду. - Я не драўляны. Я - з душы і цела, - машынальна адказаў Градоўскі. І патлумачыў: - Задумаўся... Кірыл Ігаравіч Градоўскі і сапраўды асэнсоўваў гутарку са старшынёй мясцовага літаратурна-краязнаўчага аб’яднання “Зьнчъ”, з якім развітаўся хвілін сорак таму.

Отзывы

Нераток

Популярные книги