Начны палёт

Сент-Экзюпери Антуан де
  • 0

Аннотация

Тэкст падаецца ў скарочаным выглядзе I Пагоркі пад крылом самалёта ўжо ўрэзвалі свае цёмныя контуры ў золата змяркання. Раўніны пачыналі струменіцца роўным зіхоткім святлом: у гэтай краіне яны раздорвалі сваё золата з такой жа шчодрасцю, з якой яшчэ доўгі час пасля зыходу зімы выпраменьваюць снежную белату. І лётчык Фаб'ен, які з крайняга поўдня Патагоніі вёў паштовы самалёт на Буэнас-Айрэс, пазнаваў надыход вечара па тых жа прыкметах, па якіх даведваюцца пра гэта воды гавані: па ціхамірнасці, па лёгкай хвалістасці, якая ледзь кратала ціхія аблокі. Фаб'ен быццам выходзіў на бязмежны, лагодны рэйд. Часам у гэтай цішы яму пачынала здавацца, што ён робіць нетаропкую прагулянку, што ён — пастух. Пастухі Патагоніі няспешна брыдуць ад статка да статка: Фаб'ен ішоў ад горада да горада — ён пасвіў гэтыя невялічкія гарадкі. Ён спатыкаў іх праз кожныя дзве гадзіны — гарады прыставалі на вадапой да берагоў рэк альбо мірна скублі траву на раўнінах. Часам, пасля соцень кіламетраў стэпавых прастораў, яшчэ бязлюднейшых, чым мора, ён пралятаў над адзінокім хутарам, які, здавалася, плыў яму насустрач па хвалях прэрыі, несучы на сабе груз чалавечых жыццяў; тады Фаб'ен, пагойдваючы крыламі, вітаў гэты карабель.

Отзывы

Начны палёт

Популярные книги