Начальнiкава дзяцiнства (на белорусском языке)

Сартр Жан-Поль

Жанр: 

  • 0

Аннотация

Жан-Поль Сартр Начальнiкава дзяцiнства Пераклаў Змiцер Колас "Я проста чароўны ў гэтым анёльскiм гарнiтурчыку". Гэта панi Парцье так сказала маме: "Ваш сынуля сапраўдны цуд! Ён проста чароўны ў гэтым анёльскiм гарнiтурчыку". Пан Буфардзье падцягнуў Люсьена да сябе i, паставiўшы мiж каленяў, палашчыў за плечы. "Ды гэта ж дзяўчынка, - з усмешкай прамовiў ён. Ану, як цябе зваць? Жаклiна, Люсьена, Марго?" Люсьен густа пачырванеў i буркнуў: "Мяне зваць Люсьен". Ён быў i сам ужо не вельмi ўпэўнены, што ён не дзяўчынка: вельмi многiя абдымалi i цалавалi яго, называючы пры гэтым паненкай, i ўсе лiчылi, што ён вельмi прыгожанькi ў гэтай доўгай блакiтнай сукенцы з празрыстымi крылцамi, з голымi да плечаў ручкамi i такiмi бялявымi кудзеркамi. Люсьен баяўся, каб людзi раптам не вырашылi, што ён болей не хлопчык, бо тады пярэч - не пярэч, нiхто цябе слухаць не будзе, I яму нiколi ўжо не дазволяць расставацца з сукенкай, хiба што перад сном, а ранiцай, прачынаючыся, ён зноў будзе бачыць яе ў нагах каля ложка. А калi днём ён захоча пiпi, яму трэба будзе яе задзiраць, як Нанеце, i садзiцца на кукiшкi. I ўсе будуць казаць яму: "Мiлая мая любачка". "А можа, ужо так i ёсць...

Отзывы

Начальнiкава дзяцiнства (на белорусском языке)

Популярные книги