На Куццю

Купала Янка

Жанр:  Поэзия: поэзия.

  • 2

Аннотация

I На небе зоры ўжо мігцяць, На полі срэбны снег іскрыцца; На бел-свет дзівы выпраўляць Пляцецца ночка-чараўніца.       Глуш абнялася з цішыной       I спавівае ўсё у чары,       Паўзуць і сеюць шорах свой       Старым парадкам цені-мары. Вылазе з цемры бледны звод, Глядзіць сліўнём на долы, горы I тут і там пускае ў ход Свае нямыя загаворы.       I тут і тамка свой прыгон       Распасцірае царства ночы;       Салодкі сон, магільны сон       Смяецца свету ўсяму ў вочы.

Отзывы

На Куццю

Популярные книги