На чацвертым годзе вайны (на белорусском языке)

Стрельцов Михаил Леонович
  • 0

Аннотация

Мiхась Стральцоў На чацвертым годзе вайны И капля вод полна трагедий И неизбежностей полна. К.Случэўскi Было гэта на чацвертым годзе вайны. Бабуля - высахлая, з учарнелым ад работы i старасцi тварам - адсцябала матузамi малога ўнука за тое, што паабшчыпаў, не дачакаўшыся вячэры, акрайчык ацеслiвага, спечанага з бульбы i ячменных шароек хлеба. Малы не заплакаў, толькi не сваiм голасам войкнуў, калi, уцякаючы ад матузоў, хацеў падшыцца пад ложак, - на хаду перадумаў нечага, разгубiўся, i тут яго дагнала, апошнi раз балюча сцебанула старая. Мацi таўкла ў хаце проса; яна ўсё бачыла, i калi сын, разгубiўшыся, зыркаў па хаце здзiчэлымi, спалоханымi вачамi, ёй здалося, што ён глядзiць на яе, молiць спагады, лiтасцi, молiць заступiцца, i ў яе тады перавярнулася ўсё нутро, i яна падумала, што i сама часам гэтак жа сцябала малога, i цяпер пашкадавала, што рабiла гэтак. Сын жа кiнуўся ад ложка да дзвярэй, з усяе сiлы цiснуў рукамi на клямку, бiў у дзверы нагамi: мацi бачыла, як дрыжаў у яго збялелы падбародак, як захлiпаўся сын ад першых, крыўдлiвых i роспачных слёз.

Отзывы

На чацвертым годзе вайны (на белорусском языке)

Популярные книги