Мяшчане ў густой пары (на белорусском языке)

Черный Кузьма
  • 0

Аннотация

Кузьма Чорны Мяшчане ў густой пары Дзядзя Стафанковiч пачухаў распараны жывот, шырока растапырыў ногi i ўзлiў сабе на голаў ражку цёплай вады. - Ах, здорава; як маслам па нырках, - сказаў ён весела i з фiласофскiм выглядам стаў намыльваць сваю жоўтую шыю. Каб спрытней зрабiць гэтую аперацыю, прыйшлося задраць голаў угору, ад чаго на верхнiх палатках, у гарачых хмарах густой пары дзядзя Стафанковiч убачыў нешта шырокае i круглае, чырвонага колеру i буйнага складу. "Цi не парыцца гэта хто на верхнiх палатках? - падумаў дзядзя Стафанковiч i стаў пiльна ўглядацца. - Але як ён можа там вытрымаць, у самай гары, - думаў ён, прыглядаючыся, - гэта ж трэба мець нечалавечую голаў, каб выседзець у гэтакай пякельнай моцы, як у яго там шкура, разам з валасамi, не аблезе?.." Дзядзя Стафанковiч, ахвачаны цiкавасцю, падняўся па ўсходах трохi вышэй да верхнiх палатак i зразу пазнаў свайго знаёмага - быўшага штабс-капiтана пяхотнага палка Еўсцiгнея Свiрыдавiча Разнюхайлiна.

Отзывы

Мяшчане ў густой пары (на белорусском языке)

Популярные книги