Мурашкі

Быкаў Васіль

Жанр:  Проза: рассказ.

  • 0

Аннотация

Ніколі і нікому зь зямных істотаў ня бачны Пан Бог сядзеў на камяністым пагорку ля здаўна прывабнага для яго Тывэрыядзкага возера і стомленым позіркам азіраў бязьлюднае навакольле. Ён апусьціўся на зямлю ў апошнюю суботу ліпеня. Пералёт ад плянэты Сырыюс-7z быў нялёгкі нават і для Пана Бога — магнітныя буры каля Юпітэру, д'ябальская гравітацыя ў раёне Вялікай Чорнай дзіркі, метэарытны дождж з нуклеарным градам па ўсёй паласе Млечнага шляху. Думаў, што ўжо на Зямлі так ня будзе, на Зямлі павінна панаваць ціша ды лагода і стомлены Пан Бог нарэшце адпачне. На Зямлі ён даўно ўжо ня быў, заняты тытанічнымі справамі ў іншых сусьветах, меркаваў, што зямляне няблага абжыліся безь яго і Пан Бог ім непатрэбны. Паводле свае натуры ён быў талерантны і дапушчаў часам такое, што і ня трэба было б дапушчаць. Але ж ён пакінуў тут не якіх кузурак — стварыў адмысловых істотаў Гома сапіенс — у асобах дзяўчыны Евы і хлопца Адама, надзяліў іх прыгажосьцю і лагодай. Ужо яны павінны былі палагодзіць зямное жыцьцё ў райскім куточку Сусьвету. Ды, відаць, памыліўся. Не наладзілі нічога ягоныя сапіенсы , а тое прыўкраснае, што ён ім пакінуў, збаёдалі бяз рэшты. Як Пан Бог прачытаў у Нябесных сфэрах, шмат прыкрага адбылося на Зямлі за якіх пару мільёнаў гадоў ягонай адсутнасьці, і тое напаўняла Боскую істоту нязбыўнай скрухай і самотай.

Отзывы

Мурашкі

Популярные книги