Месяц дваццаці рук

Альдані Ліно
  • 0

Аннотация

— Дэвід Портленд, да дошкі! — сказаў настаўнік Крупэн, падняўшы вочы ад класнага журнала. Дэвід чамусьці адсунуў кнігі і сшыткі і нарэшце вылез з-за парты. — Ты вывучыў урок па астраноміі? — Вядома, спадар настаўнік. — Выдатна. Скажы, колькі прыродных спадарожнікаў у планеты Сатурн? — Дзесяць, спадар настаўнік. — Добра. Назаві іх і скажы ў храналагічным парадку, калі яны былі адкрыты. — Тытан, — няўпэўнена пачаў Дэвід, — Япет, Рэя, Дыёна, Тэфія, Энцэлад, Мімас, Гіперыён… — Тут ён запнуўся і, пачырванеўшы ад напружання, утаропіўся ў наскі чаравікаў. — Добра, далей, — падбадзёрыў яго настаўнік. — Не хапае яшчэ двух: Феба і?.. — Феба і Тэміс. — Правільна. Ну, а цяпер другое пытанне. Як яшчэ называюць Тытан? — Тытан? Яго называюць «Месяцам дваццаці рук». — Растлумач чаму? — Не ведаю, спадар настаўнік. — А трэба было б ведаць, Дэвід, — з дакорам сказаў настаўнік. — Я задаў на сёння прачытаць урывак з дадатку да падручніка. Калі б ты яго прачытаў, дык змог бы адказаць на маё пытанне.

Отзывы

Месяц дваццаці рук

Популярные книги