Маска Чырвонае Сьмерці

По Эдгар Аллан
  • 0

Аннотация

Эдгар Алан По Маска Чырвонае Сьмерці Чырвоная Сьмерць ужо даўно спусташала краіну. Ніводная пошасьць не была ніколі такая згубная й такая агідная. Кроў была яе ўвасабленьнем і яе пячаткаю — чырвань і жудасьць крыві. Спачатку востры боль і раптоўная помарач, пасьля з усіх пораў пачынала сачыцца кроў, пакуль не наставаў сьмяротны распад. Пунсовыя плямы на целе, асабліва на твары, былі кляймом пракляцьця, якое пазбаўляла ахвяру людзкое дапамогі й спагады. I ўвесь гэты посгуп хваробы, ад першых азнакаў да жахлівага канца, працягваўся поўгадзіны. Але князь Проспэро быў шчасьлівы, адважны й празорны. Калі ягоныя ўладаньні былі выгубленыя напалову, ён прыклікаў да сябе тысячу дужых і легкадумных сяброў спасярод рыцараў і паннаў свайго двору, і зь імі адышоў у глыбокую адлюднасьць аднаго з сваіх умацаваных кляштараў. Гэта была раскошная й велічная пабудова, твор князевых дзівацкіх і шляхотных густаў. Навокал бараніў яе магутны й неадольны мур. У муры былі жалезныя брамы. Вяльможныя ўцекачы ўзялі з сабою кавальскія горны й малаткі, і ўвайшоўшы, залітавалі ўсе засаўкі. Яны пастанавілі не пакінуць...

Отзывы

Маска Чырвонае Сьмерці

Популярные книги