Аннотация

АЛЯКСАНДР ФЯДУТА ...чаму не спрабуеце звесці рахункі з жыццём проста ў кабінеце з грозным партрэтам “жалезнага Фелікса” на сцяне?.. Мама. Горкі раман З кнігі ўспамінаў “Мой маленькі Парыж” — Што з табой? Вялікая цёплая жаночая рука кранае мой лоб, гладзіць вочы, твар. Мама. Мне чатыры гады. — Што з табой? Мне блага. У мяне тэмпература. Мама кранае мой лоб. Я - позняе дзіця. Мама нарадзіла мяне, калі ёй было 39 гадоў. Я потым пытаў яе, чаму так позна - рызыкуючы здароўем і жыццём, праз “кесарава сячэнне”. Яна адказала цвёрда: — Баялася, што не будзе каму пахаваць. Яна ўмела быць цвёрдай. Г эта было такое пакаленне. Мая мама, Валянціна Іосіфаўна Фядута, нарадзілася 31 снежня 1925 года. Нарадзілася ў Г ародні. Дзед мой, Іосіф Тарасавіч, працаваў на тытунёвай фабрыцы вартаўніком; бабця, Кацярына Карлаўна - санітаркай у лякарні. Іх заробку хапала, каб пракарміць пяцёра дзяцей, з якіх мая мама была старэйшай.

Отзывы

Мама

Популярные книги