Маленькая балерына

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Жанр:  Проза: рассказ.

  • 0

Аннотация

Яе любілі ўсе. Маленькая, танюткая, чымсьці падобная на дзяўчо ў свае васемнаццаць год, яна выклікала ў кожнага мужчыны, нават слабага, імкненне абараняць яе. Не было на свеце нічога больш падманнага за такое імкненне, таму што ў гэтым гнуткім целе жыў, у патэнцыі, мужны дух змагара і майстра. Кожны душазнаўца мог бы заўважыць у яе сэрцы будучыя якасці сапраўднай Жанчыны: імкненне кахаць і быць каханай, тонкі розум, рэдкую для кабет дасціпнасць, уменне адшукаць бліжэйшы і верны шлях да свайго шчасця. Але ўсё гэта яшчэ драмала ў нетрах яе істоты, як невыразная праява таго, што павінна было прыйсці ў будучым. Бясхмарнасць і безабаронная яснасць заклікалі да кожнага аб убіранні каменняў з дарогі гэтага слабога кацяняці. І мужчынам было прыемна гэта: адчуваць сябе лепшымі, моцнымі, справядлівымі і гожымі поруч з ёю. Яна яшчэ не ведала навальніц. Гэта адразу можна было заўважыць па выразу шэрых вачэй, якія шырока і даверліва глядзелі на свет, па шчырай, трохі нястрыманай, хутчэй юнай, чым жаноцкай, усмешцы. Уся яна была суцэльнай адданасцю людзям, і душа яе раскрывалася насустрач кожнаму чалавеку з чаканнем аднаго толькі дабра.

Отзывы

Маленькая балерына

Популярные книги