Маё дзела цялячае (на белорусском языке)

Черный Кузьма
  • 1

Аннотация

Кузьма Чорны Маё дзела цялячае I Плюхаючы па лужах босымi нагамi, член сельскага Савета Юлiк Карнавух шпарка бегаў ад хаты да хаты i "зганяў сход". Ткнуўшыся тварам у аконца Мацвеевай хаты, ён ахрыпшым голасам крычаў: - Мацвей, дзе ты там?.. Мацвей, спалохаўшыся, што Юлiк гонiць у фурманку, кiдаўся ў хваробу браўся на печ i казаў адтуль жонцы: - Тэклечка, скажы, што хворы. - Мацвей хворы, - крычала Тэкля, - захаладзiўся, цягаючы картоплю... Усе вунь грудзi залажыла. Ведаючы гэтую хваробу, Юлiк з усмешкаю крычаў: - Што там за трасца: куды нi кiнься - усюды хворыя. На сход трэба iсцi, сельсавет новы выбiраць! - Вось мо як узвалакуся, - казаў павесялеўшы Мацвей i ўжо спускаў ногi з печы, але бачачы, што Юлiк ужо прапаў з-пад акна, усцягаў ногi назад i пытаў у жонкi: - Як ты, Тэкля, думаеш, iсцi цi не? - Як хочаш, - цiха адказала Тэкля. Мацвей як след укладаўся на печы i мармытаў сабе пад нос:

Отзывы

Маё дзела цялячае (на белорусском языке)

Популярные книги