Маўчанне (на белорусском языке)

Вюрмсер Андре
  • 0

Аннотация

Андрэ Вюрмсэр Маўчанне Пераклад: Л. Казыра Падарожжа доўжылася 34 днi. Ужо мiнуў месяц, як там, у далёкiм бязмежжы, яны пакiнулi дзяржаўны сцяг сваёй краiны. Так завяршалася першае мiжпланетнае касмiчнае падарожжа. Радасць членаў экiпажа была б поўнай, калi б не перарвалася сувязь з Зямлёй. Гэта адбылося акурат у момант наблiжэння карабля да планеты Х - мэты экспедыцыi. Нiхто з астранаўтаў не мог успомнiць пра падобную аварыю, i ўсе вырашылi, што гэта часовая з'ява. Кожны дзень зноў i зноў рабiлiся спробы аднавiць сувязь... Але апараты зацята маўчалi. Не так проста было справiцца з пачуццём трывогi гэтым дзецям Зямлi, пакiнутым на волю лёсу ў бясконцай касмiчнай прасторы: кожны момант магла спатрэбiцца дапамога, кансультацыя спецыялiстаў. I ўсё ж радасць перамогi, маладосць узялi сваё. Урэшце, яны жывыя, здаровыя, карабель iх слухаецца; як толькi яны ўвойдуць у верхнiя пласты зямной атмасферы, спрацуе аварыйная сiстэма сувязi, i яны прызямляцца там, дзе iх будуць чакаць. З цягам часу да астранаўтаў нават прыйшло нейкае ап'яненне ад таго, што ўся адказнасць за працяг палёту цалкам лягла на iх. I хутчэй прывычка, чым патрэба прымушала iх выходзiць час ад часу ў эфiр: "Гаворыць LBW 7..."

Отзывы

Маўчанне (на белорусском языке)

Популярные книги