Маўчанне мора (на белорусском языке)

Веркор Джейн

Жанр: 

  • 2

Аннотация

Веркор Маўчанне мора Пераклад: А.Асташонак Памяцi забiтага паэта Сэн-Поль-Ру Да таго, як з'явiўся ён, немцы не раз прыглядалiся да нашага жытла. Перш за ўсё салдатня: два белабрысыя пехацiнцы, адзiн - няўклюдны, худзенечкi, другi - каржакаваты, з рукамi каменячоса. Яны агледзелi жытло з усiх бакоў. Пазней з няўклюдным пехацiнцам прыйшоў унтэр-афiцэр. Яны загаварылi са мною на мове, якую, вiдаць, лiчылi французскаю. Я не зразумеў нiводнага слова, але правёў iх па свабодных пакоях. Здалося, што немцам яны прыйшлiся даспадобы. Назаўтра ранiцай у сад уехала адкрытая ваенная машына, шэрая i вялiзная. Шафёр i худы салдат, малады i вясёлы, выгрузiлi з яе дзве скрынi i велiзарны пак, загорнуты ў брызент, i ўцягнулi ўсё гэта ў гасцёўню. Машына кудысьцi паехала, а праз некалькi гадзiн я пачуў на дварэ конскi тупат. Былi гэта тры кавалерысты. Адзiн злез з каня i пайшоў да старой мураванай будынiны, дзе была мая майстэрня. Потым вярнуўся, i немцы павялi туды коней. Пазней я ўбачыў, што яны прывязалi коней да скабы, якую замацавалi ў дзiрцы памiж камянямi ў сцяне. Прайшло яшчэ два днi, i нiчога новага не адбылося. Больш я не бачыў нiкога. Кавалерысты выходзiлi з коньмi на золку, вярталiся ўвечары i клалiся спаць у каморы пад лесвiцай, куды нацягалi сабе саломы.

Отзывы

Маўчанне мора (на белорусском языке)

Популярные книги