Людзі й людзі...

Акула Кастусь

Жанр:  Проза: рассказ.

  • 0

Аннотация

Сяньня яшчэ не асеў прыказачны пыл… І яшчэ сьвежыя раны… Звычайна чалавек думае эмоцыяй, значыцца сэрцам, а не мазгом. Ці, як кажуць, на гарачую руку… А гэтта, каб разабрацца ў чым справа, "гарачая рука" не паможа. Наадварот… Калі згадаць улюблёную фразу Юркі Віцьбіча: літаральна гаворачы, каб паглядзець як высокая гара, трэба ад яе на нейкую адлегласьць адыйсьціся. Катастрофа вялікая: тэрміты ядуць падваліны Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы на Чужыне. Зьбянтэжаныя вернікі, - з Божае ласкі добрыя людзі, - якім ня чужыя цярпеньні і насалоды жыцьця зямнога, беларускія патрыёты й хрысьціяне, што бачаць уратаваньне сябе й паняволенага народу ў рытуале царкоўнае службы ці ў ціхай малітве да Ўсявышняга ў зацішшы, воддаль ад гоману вуліцы, ніяк ня могуць спанатрыць чаму й калі гэта пачалося. Фармальнасьці, суды й свае й чужыя груганы-адвакаты нахлынулі пасьля. Гігіканьне чужых агентаў збоку пачулася пазьней. Прадаваць на кірмаш павалаклі ў чацьвер, а ня ў панядзелак. Памыі пачалі выносіць пасьля першага ці другога акту. А дзе шукаць вытокаў таго, што сталася? Магчыма, што гэныя вытокі будзе лягчэй знайсьці...

Отзывы

Людзі й людзі...

Популярные книги