Лебядзіны скіт

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч
  • 1

Аннотация

Даўным-даўно дзень аднойчы ўзышоў не ў сонечным святле, а ў зараве пажараў і чорная копаць паняслася на захад. Гэта рознапляменныя орды ўладара Батыя пайшлі навалай на рускую зямлю. Ішлі, грымя зброяй, кумыцкія сотні, ехалі ў чорных даспехах цёмнікі перад радамі татарскіх палкоў, ехалі на вярблюдах белатварыя жыхары Харэзма, а ззаду іх валакліся вялізныя хурманкі з нарабаваным дабром і белавалосымі паланянкамі. Усё шло як трэба: вучні жрацоў авалодвалі чарамі ў час малпы, іржалі коні, брахалі сабакі ля прапахшых дымам кібітак, гушкалі жанчыны мурзатых дзяцей, якія сачылі касымі вачыма за адбіткам пажару на крывых мячах сваіх бацькоў. Наперадзе яны сустракалі зялёныя палі, хаты ў садах і стракатыя гарады, а ззаду пакідалі толькі чорную пустэчу, па якой як жадаў хадзіў вецер, узнімаючы сталбы попелу. І болей нічога не заставалася на калісьці зялёнай зямлі. Хмарамі нясліся стрэлы, пыл гарадоў дасягаў неба, жадныя рукі хапалі каляровыя рантухі [1] , табін [2] , саф'янныя кабці [3] , вопратку з каразеі [4] і фалендыша [5] , буркацелавыя

Отзывы

Популярные книги