Лісты не спазняюцца ніколі

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Жанр:  Проза: рассказ.

  • 0

Аннотация

Уладзімір Караткевіч Лісты не спазняюцца ніколі І Найбольш балючымі былі тры літоўскія стралы: яны заселі калісьці ў маладой, сакавітай драўніне. Лягчэй абышлася свінцовая куля польскага пулгака. І ўжо зусім глупствам быў ірваны, вызублены асколак, дасланы нямецкай гаўбіцай у апошнюю вайну. І ўсё гэта дуб перамог, перабалеў, зацягнуў каравымі, бугрыстымі нарасцямі. Куды больш важлівым было наліць сонцам зародкі жалудоў, зрабіць так, каб на іх зялёную лакіраваную паверхню лёг пяшчотны карычневы загар. І дуб павольна варушыў галінамі, падстаўляючы іх сонцу. Двум людзям, якія выбраліся на паляну, ён здаўся такім надзейным, што яны папаўзлі да яго і з палёгкаю прыніклі да карэнняў, што выпіралі з зямлі. Людзям патрэбен быў спакой, адпачынак. Занадта доўга гнёў іх неўсвядомлены, затоплены ў ярасці і ап'янелай лаянцы страх. Прыцярпецца да яго было некалі: вайна ішла толькі восьмы дзень.

Отзывы

Лісты не спазняюцца ніколі

Популярные книги