Ліст да заложніка

Сент-Экзюпери Антуан де
  • 1

Аннотация

І Калі ў снежні 1940 года я апынуўся ў Партугаліі, каб адтуль дабрацца ў Злучаныя Штаты Амерыкі, Лісабон здаўся мне нейкім светлым і сумным раем. У тыя часы ўсюды толькі і размоў было што пра немінучае нашэсце, а Партугалія чаплялася за ілюзію ўласнага працвітання. Лісабон, які наладзіў самую бліскучую выстаўку з усіх, якія толькі былі ў свеце, усміхаўся нейкай трошкі хваравітай усмешкай: так усміхаюцца маткі, якія не маюць ніякіх вестак ад забранага на вайну сына і намагаюцца ўратаваць яго сваёй упэўненасцю: «Мой сын жывы, раз я ўсміхаюся…» Гэтак і Лісабон нібыта казаў: «Паглядзіце, як у мяне хораша, як спакойна і светла…» Увесь кантынент ціснуў на Партугалію накшталт дзікай гары, грознай сваімі ахвярнымі плямёнамі, але святочны Лісабон кідаў выклік Еўропе: «Хто пагаліцца на мяне, калі я прыкладаю столькі намаганняў, каб не хавацца! Калі я такі безабаронны!..» Гарады маёй радзімы па начах былі колеру попелу. Я адвык ад асвятлення, і ў гэтай прамяністай сталіцы мне рабілася нейк ніякавата. Калі прадмесці акрыты цемрай, брыльянты за асляпляльна яркай вітрынай міжволі прыцягваюць увагу рабаўнікоў. Так і адчуваеш, як яны рыскаюць непадалёку. Я адчуваў, як над Лісабонам навісла ноч Еўропы, якая кішэла зграямі бамбардзіроўшчыкаў, быццам яны здалёк цікавалі за гэтым скарбам.

Отзывы

Ліст да заложніка

Популярные книги