Крыс Фэрынгтон, матрос

Лондан Джэк
  • 0

Аннотация

— Калі-п ты пыў на суднах Старога Сьвету, дык, маленькі юнак, як ты, пыў-пы толькі юнга, хлапшўк, і пыў-пы слушкаю ў матросаў. І калі матрос закрышыць: «хлапшук, купак вады!», ты-п ускакіфаў борзда, як куля, і прыносіў пы купак вады. І калі матрос закрышыць: «хлапшук, боты!» — ты дафаў-пы боты. I ты пыў-пы далікатны і казаў-пы: «Так, сэр», і «не, сэр». Але ты на амэрыканскім судно і думаеш, што ты ня горш, чым матрос. Крыс, мой хлопшык, я пыў мараком дваццаць дфа гады, і ты думаеш, што ты ня горш мяне? — Я пыў марак раней, чым ты радзіўся, і я вязаў вузлы і браў рыфы і круціў вяроўкі, калі ты забаўляўся цацкамі. — Вы гэтым крыўдзіце мяне, Эміль! — закрычаў Крыс Фэрынгтон; яго твар пачырванеў, і сапраўды меў пакрыўджаны выгляд. Гэта быў стройны, статны юнак гадоў семнаццаці. — Фось ты зноў пачынаеш! — загарэўся матрос-швэд, — мяне зафуць Іогансэн, а шчанюк-хлапшук, як ты, зафе мяне Эміль! Гэта абраза і дапускаецца толькі таму, што гэта амэрыканскі судно! — Але-ж вы мяне завіцё «Крыс», — заўважыў з дакорам хлопчык. — Бо ты-ж яшчэ хлапшук! — …Які робіць, як сталы мужчына, — не здаваўся Крыс. — І таму, што я раблю мужчынскую работу, то маю так...

Отзывы

Крыс Фэрынгтон, матрос

Популярные книги