Аннотация

Валерыя САРОТНІК КРЫЛЫ Аднойчы — такое заўсёды здараецца знянацку — горад Ў захапіла эпідэмія. Эпідэміі — страшная рэч, скажаце вы. А ўрачы згодна паківаюць — так, так... Калі эпідэмія вялікая, на ўвесь свет і нават на Месяц — гэта ўжо называецца пандэмія, падкажа Анатоль Сцяпанавіч Грыбочак, сур’ёзны дзядзька ў вялікіх акулярах з папкай Сусветнай арганізацыі аховы здароўя пад пахай. Але, дадае ён заўсёды, калі праводзіць экскурсіі для школьнікаў па медыцынскім музеі бальніцы горада Ў, ёсць людзі, якія ведаюць, што рабіць. І яны не дадуць хваробе, якой бы страшнай і складанай яна ні была, дабрацца да вас. Ва ўсялякім разе, не да ўсіх, думае Анатоль Сцяпанавіч, але спыняецца на «да вас», і дзецям здаецца, што яны ў поўнай бяспецы. Але супраць эпідэміі, што накрыла горад Ў, не было ні лекаў, ні выратавання. За тры дні да пачатку эпідэміі ў горадзе Ў усё было, як заўсёды — спакойна і сумна. А малады чалавек, па імені Алег і па прозвішчы Іваноў, паліваў герань на акне настаўніцкай, як заўсёды, у дванаццаць гадзін, акурат перад урокам. Ён выкладаў матэматыку, любіў лічбы і гэтую адзіную, нікому, акрамя...

Отзывы

Крылы

Популярные книги