Кніганошы

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Жанр:  Проза: новелла.

  • 3

Аннотация

Уладзімір Караткевіч Кніганошы ...У сасновым лесе - маліцца, у бярозавым - любіцца, у дубовым - волю каваць, у яловым - душу д'яблу прадаваць. Гэты лес быў яловы. Ён цягнуўся амаль на сорак вёрст, і ўсе гэтыя вёрсты шумелі верхавінамі і маўчалі ўнізе, дзе былі сухія замшэлыя галіны, сівы лапнік, рэдкія галявіны з імшарамі ды куп'ём і чорныя ручаіны. Усё тут расло цяжка, змагаючыся за кожны глыток паветра, за кожны прамень, і таму мухаморы былі крывавыя, а з абсыпаных гліцай рыжыкаў, калі збіць іх нагою, таксама тачылася рудая кроў. Недзе на палове лясны шум абрываўся на хвіліну ручаінным звонам, а потым зноў шумеў аж дваццаць вёрст. І на тым баку ручая ўсё было такое самае і... інакшае. Бо там была Прусія. Яліны там былі такія і не такія, бо прускія, і мох быў прускі, і рыжыкі - прускія, і лясны шум таксама прускі. І калі тамтэйшы мужык бачыў купіну, унізаную каралямі журавін, ён таксама параўноўваў ягады з кроплямі крыві, але меў на ўвазе прускую кроў. У лесе, вярсты за чатыры ад краю, на адзіным месцы, якое ўдалося адваяваць ад лясоў і ...

Отзывы

Кніганошы

Популярные книги