Кавалак дрэва (на белорусском языке)

Брэдбери Рэй Дуглас
  • 0

Аннотация

Рэй Брэдбэры Кавалак дрэва Пераклад: Марына Кандрусевiч Чыноўнiк сказаў: - Сядайце, малады чалавек. - Дзякуй, - i малады чалавек сеў. - Да мяне сталi даходзiць чуткi, - ветлiва пачаў Чыноўнiк. - Так, нiчога асаблiвага. Ваша запальчывасць. Ваша няўжыўлiвасць. Апошнi час толькi пра гэта i чую, i вось рашыў запрасiць вас асабiста. Хочаце памяняць працу? Можа, за мяжу, у новы Раён Ваенных Дзеянняў? Далей ад канцыляршчыны, блiжэй да мiлых сэрцу, добрых старых баёў? - Не думаю, - сказаў малады сяржант. - Чаго ж вы хочаце? Сяржант пацiснуў плячыма i ўтаропiўся на свае рукi: - Жыць у мiры. Раптам даведацца, што за ноч нейкiм цудам заржавелi ўсе гарматы свету, бактэрыялагiчная зброя стала стэрыльная, а танкi, быццам дагiстарычныя пачвары, загразлi на дарогах, што зрабiлiся канавамi дзёгцю. Вось чаго я хачу. - Ну, мабыць, гэтага хацелi б усе, - сказаў Чыноўнiк. - Дык вось хопiць iдэалiстычнай балбатнi, блiжэй да справы, куды ж вас усё-такi паслаць? Вырашайце самi - Заходняя цi Паўночная Зона ваенных дзеянняў, - Чыноўнiк паказаў на ружовую карту, якая ляжала перад iм на стале.

Отзывы

Кавалак дрэва (на белорусском языке)

Популярные книги