Карней-мышыная смерць

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Жанр:  Проза: рассказ.

  • 0

Аннотация

Мы, дзеці, гатовыя былі бегчы за ім хоць за самы свет. Калі на нашай вуліцы з'яўлялася началавеча-доўгая постаць і гучаў прарэзлівы крык: "М-мышы! Шчурры! Пацукі!", мы былі проста на сёмым небе ад асалоды. Гэта было нават цікавей, чым тачыльшчык. Чалавек гэты быў худы, з сухім і доўгім тварам, на тонкіх вуснах якога заўжды сядзела з'едлівая і таемная ўсмешка. І пахла ад яго неяк дзіўна: так пахнуць камяністыя мясціны, што зараслі пустазеллем. За спіною торба, у руках доўгі і моцны кій, куртка і нагавіцы ўсе ў рознакаляровых лапіках. Ён падыходзіў да першай — лепшай хаты, крычаў і, калі з'яўляўся ў акне твар гаспадыні, пытаўся: — А ці верыш ты, гаспадынька, у святую тройцу? Гаспадынька, ашаломленая нечаканым нападам, ківала ў знак згоды. — Ну дык вось, — казаў пацукалоў. — Тады, напэўна, ведаеш, што бог па літасці сваёй наслаў на чалавека, каб нудна яму не было, пацукоў і шчуроў.

Отзывы

Карней-мышыная смерць

Популярные книги