Камiзэлька (на белорусском языке)

Прус Болеслав

Жанр: 

  • 0

Аннотация

Баляслаў Прус Камiзэлька Пераклад: Янка Брыль У некаторых людзей бывае цяга збiраць рэдкiя рэчы, больш цi менш каштоўныя, колькi хто можа сабе дазволiць. У мяне таксама ёсць невялiчкая калекцыя, сцiплая, як звычайна спачатку. Там мая драма, напiсаная яшчэ ў гiмназii, на ўроках лацiнскай мовы... Некалькi засушаных кветак, якiя трэба будзе замянiць новымi. I яшчэ... Здаецца, больш нiчога няма, апроч адной старэнькай, зношанай камiзэлькi. Вось яна. Спераду спалавелая, ззаду працёртая. Многа плямаў, не хапае гузiкаў, збоку дзiрка, вiдаць, прапаленая папяросай. Аднак найцiкавейшыя ў ёй сцяжкi. Тая, на якой спражка, укарочана i прышыта да камiзэлькi зусiм не па-кравецку, а даўжэйшая амаль на ўсю даўжыню паколата зубамi спражкi. Гледзячы на гэта, адразу здагадваешся, што ўладальнiк адзежыны з кожным днём больш ды больш худзеў i, нарэшце, дайшоў да такой ступенi, калi камiзэлька перастае быць неабходнай, затое патрэбным аказваецца высока зашпiлены фрак з пахавальнай канторы. Прызнаюся, што сёння я ахвотна адступiў бы каму-небудзь гэты шматок сукна, каб не мець лiшняга клопату. Шафаў на калекцыi ў мяне яшчэ няма, а зноў жа не хочацца трымаць гэтую нядошлую камiзэльчыну сярод уласных рэчаў. Быў аднак час, калi я купiў яе за значна большую цану, чым яна варта, i даў бы нават даражэй, калi б са мною таргавалiся. У чалавека бываюць такiя хвiлiны, што ён любiць акружаць сябе рэчамi, якiя нагадваюць смутак.

Отзывы

Камiзэлька (на белорусском языке)

Популярные книги