Камітэт па расстрэле паэтаў

Дзiчэнка Андрэй
  • 0

Аннотация

Андрэй Дз i чэнка Камітэт па расстрэле паэтаў Апавяданне Выніковае заключэнне камісіі: «21 снежня 20.. У аддзел па культуры і прапагандзе паступілі вершы Філіпава Дзмітрыя Iгаравiча ў колькасцi 4 (чатыры) штукі. Напiсаныя чатырохстопным ямбам, творы ўяўлялі сабой пралетарскую афарбоўку нашага буржуазнага грамадства, сэнс якіх зводзіўся да крытыкі і грубіянскага скажэння рэчаiснасцi. Дзмітры Iгаравiч (у далейшым Паэт) падчас допыту супрацоўнікамі камiтэта распавёў, што пісэў гэтыя радкi ў цвярозым розуме i з чыстымі намерамі. Як вынік, пасля першаснага азнаямлення з творчасцю грамадзяніна Паэта, асобныя яго творы былі накіраваны на разгляд адмысловай камісіі. Камісія ў складзе спадара Елатомцава Е.А. i спадарыні Фурцман Е.Б. прызнала дадзеныя тэксты паэтычнымі творамі i, улічваючы наяўнасць свядомасці аўтара, адхіліла варыянт карнай псіхіятрыі ў дачыненні да грамадзяніна Паэта. Таму адэкватнай рэакцыяй на нараджэнне падобнага «прадукта мастацтва» стаў прысуд да расстрэлу грамадзяніна Паэта ў казённым сутарэнні дома №24 па вуліцы Слабадской супрацоўнікамі камітэта.

Отзывы

Камітэт па расстрэле паэтаў

Популярные книги