Калядная рапсодыя

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Жанр:  Проза: рассказ.

  • 0

Аннотация

У бэзавым прыцемку, які пачаў асядаць на зямлю, зноў таргануліся колы. Павольна паплыў перон. Цягнік, нервова здрыгануўшыся на першым стыку, сказаў: "Так". І паплыў, паплыў назад ужо не перон, а ўвесь Пінск з ціхімі вулачкамі, заінелымі вербамі, з прадаўнімі дзікімі вежамі званіц, што з чыгуннай суровасцю перакрэслівалі акаём. Вячэрняя зара разлілася на паўнеба, стылая, дзіка-чырвоная, пагрозлівая. "Будзе люты мароз", — падумаў мужчына год трыццаці. Ён паклаў на столік старую кнігу, закінуў чамадан на паліцу і зноў глянуў у акно. Чырвань была такая сцюдзёная, што ён сцепануўся, нібы гэта яго ўжо зараз марозіла. Наліў на дно шклянкі каньяку, выхіліў, але зноў адчуў, што мурашкі бягуць па скуры, хаця ў купэ было хутчэй горача. "Божа мой, які страшны, які бязлітасна-мерзлы захад! Як, ты скажы, космас на зямлю прарваўся!" У чалавека было харошае, крыху нервовае аблічча. Калісьці, відаць, дужа простае, палеска-сялянскае, цяпер — адзначанае заўсёднай, у кожную хвіліну, магчыма, нават у сне — думай. Вельмі густыя бялявыя валасы. Сінія, дужа добрыя і стомленыя вочы рэзка кантраставалі з прыгожымі вуснамі. Псаваў аблічча хіба што няправільны нос, крыху занадта задзёрты ўгору. Ды не, не псаваў. Пасаваў. Быў дарэчы на гэтым абліччы: замяні грэчаскім, а пасля плюнь.

Отзывы

Калядная рапсодыя

Популярные книги