Iталiйскае неба (на белорусском языке)

Саган Франсуаза

Жанр: 

  • 1

Аннотация

Франсуаза Саган Iталiйскае неба Пераклад: Л. Казыра Вечарэла. Мiлесу здавалася, што неба памiрае. Толькi на фоне чорнага сiлуэта ўзгорка свяцiлася адна белая палоска. Мiлес уздыхнуў, яго рука пацягнулася да бутэлькi з каньяком. Гэта быў цудоўны залацiсты французскi каньяк, ад якога адразу станавiлася цёпла. Усе iншыя напiткi Мiлесу здавалiся халоднымi, i ён нiколi iх не пiў. Гэты ж адзiны... Аднак гэта ўжо была чацвёртая цi пятая порцыя, i жонка запратэставала: - Мiлес! Прашу цябе. Ты ўжо п'яны. Ты не ўтрымаеш ракетку. Мы ж запрасiлi Сiместраў на партыю, i яны будуць гуляць адны. Досыць ужо табе пiць. Мiлес, трымаючы бутэльку, заплюшчыў вочы, у якiх неяк раптам з'явiлася стома. - Мая дарагая Маргарэт, - пачаў ён, - калi ты дапусцiш... I ён спынiўся. Вось ужо 10 гадоў, як ён гуляў у тэнiс, гаварыў "хэло", паляпваў сяброў па плячы, чытаў газету ў сваiм клубе - i яна нiколi не дапускала, што ён мог стамiцца. - Вось i Сiместры, - сказала Маргарэт. - Трымайся! Прашу цябе! У такой паважанай сям'i, як наша...

Отзывы

Iталiйскае неба (на белорусском языке)

Популярные книги