Гронкi гневу (на белорусском языке)

Стейнбек Джон Эрнст

Жанр: 

  • 10

Аннотация

Джон Стэйнбек Гронкi гневу Раман Пераклад: Сямён Дорскi РАЗДЗЕЛ ПЕРШЫ На чырвоныя землi i частку шэрых зямель Аклахомы апошнiя дажджы падалi мякка i не размылi сухую, патрэсканую глебу. Плугi ўдоўж i ўпоперак прайшлiся па канаўках - слядах дажджавых ручайкоў. Пасля дажджоў кукуруза хутка прарасла, на абочынах дарог сям-там вышугалi трава i бур'ян, i пад зялёным покрывам пачалi знiкаць шэрыя i цёмна-чырвоныя фарбы. У канцы траўня неба зрабiлася бялёсым, i аблокi, што ўсю вясну вiселi кучкамi высока ў небе, паступова расталi. З дня ў дзень сонца апякала гарачымi промнямi падрослую кукурузу, i па краях зялёных расткоў пачалi праступаць карычневыя беражкi. Хмары наплывалi i хутка знiкалi, а неўзабаве i зусiм перасталi збiрацца. Ратуючыся ад сонца, пустазелле набыло цёмна-зялёны колер i ўжо не перакiдвалася на новыя ўчасткi. Паверхня зямлi запяклася ў тонкую цвёрдую скарынку, i па меры таго як выцвiтала неба, выцвiтала i зямля - чырвоная ружавела, а шэрая выгарала да белiзны. У размывах, што засталiся пасля дажджоў, зямля асыпалася сухiмi струменьчыкамi. Шмыгаючы па iх, суслiкi i мурашкаеды абрыналi маленькiя лавiны пяску. Дзень за...

Отзывы

Гронкi гневу (на белорусском языке)

Популярные книги