Грахi маленства (на белорусском языке)

Прус Болеслав

Жанр: 

  • 2

Аннотация

Баляслаў Прус Грахi маленства Пераклад: Янка Брыль Я нарадзiўся ў эпоху, калi кожны чалавек павiнен быў мець мянушку, няхай сабе не заўсёды адпаведную. Па гэтай прычыне нашу панi-памешчыцу называлi графiняй, майго бацьку яе ўпаўнаважаным, а мяне рэдка калi Казiкам або Ляснеўскiм, аднак даволi часта свавольнiкам, пакуль я быў дома, або аслом, калi пайшоў у школу. Прозвiшча нашай панi дарма было б шукаць у слоўнiку арыстакратычных сем'яў, i таму мне здаецца, што бляск яе графскай кароны не даходзiў далей за важнасць майго нябожчыка бацькi, пана ўпаўнаважанага. Прыгадваю нават, што тытулам графiнi бацька, зямля яму пухам, ушанаваў яе ад радасцi, калi яго зарплата была павышана на сто злотых у год. Наша панi моўчкi прыняла ахвяраваную ёй годнасць, а праз некалькi дзён бацька падрос з аканома на ўпаўнаважанага i атрымаў замест дыплома нечувана вялiкага парсюка, прадаўшы якога, купiў мне боты. Бацька, я i мая сястра Зося (бо мацi ўжо не было) жылi ў мураваным флiгелi, што называўся афiцынай, некалькi крокаў ад палаца. А палац займала панi графiня з дачушкай Лёняй, маёй равеснiцай, з яе гувернанткай, са старой ключнiцай Салюсяй i мно...

Отзывы

Грахi маленства (на белорусском языке)

Популярные книги