Гiсторыя кахання (на белорусском языке)

Сигал Эрик

Жанр: 

  • 2

Аннотация

Эрык Сiгал Гiсторыя кахання Сiльвii Хэрсчэр i Джону Флэксмэну 1 Што можна сказаць пра дзяўчыну, якая памерла ў дваццаць пяць гадоў? Што яна была прыгожая. I разумная. Што яна любiла Моцарта i Баха. I "Бiтлз". I мяне. Аднаго разу, калi яна знарок звалiла мяне ў адну груду з усiмi гэтымi музыкамi, я спытаўся, якi ж у гэтай грудзе парадак, i яна адказала, усмiхнуўшыся: "Альфабэтны". Тады я таксама ўсмiхнуўся. А цяпер сяджу i гадаю, як я значыўся ў яе спiсе: калi па iменi, дык iшоў следам за Моцартам, а калi па прозвiшчы, дык уклiньваўся памiж Бахам i "Бiтлз". У любым выпадку першым не апынуўся б. Дурнота, мабыць, але гэта не дае мне спакою - я ж вырас з думкаю, што заўсёды мушу быць першы. Гэта сямейнае, разумееце? На апошнiм курсе, з самае восенi, я зачасцiў у бiблiятэку Рэдклiфскага каледжа. I не толькi дзеля таго, каб пазыркаць на дзяўчат, хоць, прызнаюся, быў да гэтага аматар. Проста месца гэтае было цiхае, нiхто мяне там не ведаў, i попыт на кнiгi ў iх быў меншы. Да чарговага iспыту па гiсторыi заставаўся адзiн толькi дзень, а я яшчэ не зазiраў нават у першую кнiгу прапанаванага спiса - звычайная гарвардская хвароба. Я падышоў да бiблiятэчнай стойкi, каб атрымаць фалiянт, якi павiнен быў выручыць мяне назаўтра ўранку. Абслугоўвалi дзве дзяўчыны. Адна высокая, з фiгураю тэнiсiсткi, другая - мышка ў акулярах. Я выбраў Крахатулю-Чатыры Вочкi.

Отзывы

Гiсторыя кахання (на белорусском языке)

Популярные книги