Героі Элады

Смирнова Вера Васильевна
  • 12

Аннотация

З міфаў старажытнай Грэцыі Прадмова Шмат вякоў назад на Балканскай паўвыспе пасяліўся народ, які потым пачалі называць грэкамі. У адрозненне ад сучасных грэкаў, мы называем той народ старажытнымі грэкамі, або элінамі, а іх краіну - Эладай. Эліны пакінулі народам усяго свету багатую спадчыну: велічныя збудаванні, якія і да нашых дзён лічацца самымі прыгожымі на свеце, цудоўныя мармуровыя і бронзавыя статуі і вялікія творы літаратуры, якія людзі чытаюць і цяпер, хоць яны напісаны на мове, на якой даўно ўжо ніхто не гаворыць на зямлі. Гэта «Іліяда» і «Адысея» - гераічныя паэмы пра тое, як грэкі бралі ў асаду горад Трою, і пра вандроўкі і прыгоды аднаго з удзельнікаў гэтай вайны - Адысея. Гэтыя паэмы спявалі вандроўныя спевакі, і створаны яны каля трох тысяч гадоў таму назад. Ад старажытных грэкаў засталіся нам іх паданні, іх старажытныя сказанні - міфы. Грэкі прайшлі доўгі гістарычны шлях; спатрэбіліся стагоддзі, перш чым яны сталі самым адукаваным, самым культурным народам старажытнага свету. Іх уяўленні пра будову свету, іх спробы вытлумачыць усё, што адбываецца ў прыродзе і ў чалавечым грамадстве, знайшлі сваё адлюстраванне ў міфах.

Отзывы

Героі Элады

Популярные книги