Гары Потэр і Вязень Азкабана

Дж. К. Роўлінг
  • 0

Аннотация

— РАЗДЗЕЛ I —   Савіная пошта Шмат у чым Гары Потэр быў вельмі незвычайным хлапчуком. Па-першае, з усіх часоў года ён люта не любіў летнія вакацыі. Па-другое, ён вельмі імкнуўся зрабіць работу зададзеную на лета, але вымушаны быў рабіць гэта, калі аніхто ня бачыць, глыбокай ноччу. Застаецца дадаць яшчэ адно – ён быў чараўніком. Было ўжо далёка за апоўнач. Гары сядзеў на ўскрайку сваёго ложку, з галавой накрыўшыся коўдрай, нібы знаходзіўся ў намёце, трымаючы ў адной руцэ ліхтарык, а ў другой вялізную кнігу ў скураной вокладцы (гэта была “Гісторыя Магіі” Батыльды Бэгшат) трымаючы яе адчыненай з дапамогаю падушкі. Гары з пахмурным тварам вадзіў арліным пяром па старонцы шукаючы тое, што дапамагло б яму ў напісанні сачыненне на тэму “Цалкавітая бессэнсоўнасць Вядзмаркаспалення ў чатырнаццатам стагоддзі. Абмеркаванне”. Пяро супыніласся ля першага радка найверагодней выглядаючага параграфа. Гары падправіў акуляры на носе, паднёс ліхтарык бліжэй да кнігі і прачытаў наступнае: “Не-магічныя людзі (больш вядомыя зараз, як Маглы), асабліва ...

Отзывы

Гары Потэр і Вязень Азкабана

Популярные книги