Гары Потэр і Таемны Пакой

Роўлінг Дж. К.
  • 0

Аннотация

— РАЗДЗЕЛ I — Самы жудасны дзень нараджэння  Ужо не ў першы раз у доме нумар чатыры па Цісавай вуліцы за сняданкам разгарэлася сварка. Містэр Вернан Дурслі быў абуджаны ўранку гучным вуханнем, якое даносілася з пакоя пляменніка Гары.   - Трэці раз на гэтым тыдні! - прагыркаў ён з іншага канца стала. - Калі ты не можаш супакоіць сваю саву, значыць, прыйдзецца ад яе пазбавіцца!    Гары, у які ўжо раз, паспрабаваў растлумачыць.   - Ёй сумна! - выклікнуў ён. – Яна абвыкла лётаць дзе захоча. Калі бы вы дазволілі хоць бы выпускаць яе па начах…   - Я што, падобны на ідыёта? - чмыхнуў дзядзька Вернан, і кавалак яечні, што прыліп да яго кусцістых вуснаў, упаў назад у талерку. - Па-твойму, я не ведаю, чым гэта скончыцца, калі ты выпусціш сваю гідкаю саву?    Ён і яго жонка Пятуння абмяняліся змрочнымі поглядамі.

Отзывы

Гары Потэр і Таемны Пакой

Популярные книги