Гісторыя пра карабель прывідаў

Гаўф Вільгельм
  • 1

Аннотация

Мой бацька валодаў невялікай крамай у Бальсоры; ён не быў ні бедны, ні багаты, проста адзін з тых людзей, якія неахвотна ідуць на рызыку са страху страціць тое малое, што маюць. Ён выхоўваў мяне проста і шчыра, і неўзабаве я ўжо мог стаць яму памочнікам. Акурат калі мне было васямнаццаць і калі ён толькі-толькі заключыў сваю першую вялікую ўгоду, бацька памёр — хутчэй за ўсё гаруючы, што даверыў мору тысячу сваіх залатовак. І ўсё ж я мог бы назваць яго шчасліўцам, які адышоў у лепшы свет своечасова, бо праз колькі тыдняў пасля яго смерці прыйшла вестка, што карабель, які перавозіў бацькаў тавар, патануў. Аднак маёй юнацкай адвагі гэта пахіснуць ніяк не магло. Я перавёў у грошы ўсё, што мой бацька паспеў па сабе пакінуць, і выправіўся прэч з горада, каб паспрабаваць шчасця ўдалечыні ад радзімы, а суправаджаў мяне толькі адзін стары бацькаў слуга. Гнаныя спадарожным ветрам, мы выйшлі з гавані Бальсоры. Карабель, на якім я купіў сабе месца, кіраваўся ў Індыю. Ішоў пятнаццаты дзень нашага цалкам спакойнага падарожжа, калі капітан абвясціў, што насоўваецца бура. Твар ягоны зрабіўся заклапочаным, выдавала на тое, што ён не надта добра знаёмы з фарватэрам у гэтай частцы акі...

Отзывы

Гісторыя пра карабель прывідаў

Популярные книги