Гісторыя пра адсечаную руку

Гауф Вильгельм
  • 0

Аннотация

Вільгельм Гаўф Гісторыя пра адсечаную руку Нарадзіўся я ў Канстанцінопалі. Мой бацька служыў драгаманам у Порце і, акрамя таго, вёў даволі прыбытковы гандаль араматычнымі эсэнцыямі і шаўковымі тканінамі. Ён даў мне добрае выхаванне, часткова навучаючы мяне сам, а часткова даручаючы заняткі нашаму святару. Спачатку бацька планаваў перадаць мне сваю справу, аднак я паказаў вялікія здольнасці, і таму, па парадзе аднаго сябра, ён вырашыў вучыць мяне на лекара (тым больш што лекары, калі яны адукаваныя крыху лепш за звычайных махляроў, якія швэндаюцца па рынку, могуць дасягнуць у Канстанцінопалі значнага поспеху). У наш дом прыходзіла шмат франкаў, і вось адзін з іх пераканаў майго бацьку адпусціць мяне на ягоную радзіму, у горад Парыж, дзе гэтай спецыяльнасці навучаюць бясплатна і найлепшым чынам. Да таго ж ён без усялякай платы ўзяўся суправаджаць мяне туды на зваротным шляху. Бацька мой, які і сам у маладосці вандраваў, даў згоду, і франк сказаў, каб я рыхтаваўся да ад’езду праз тры месяцы. А я проста шалеў ад радасці пабачыць чужыя землі. Нарэшце франк зрабіў усе справы і пачаў рыхтавацц...

Отзывы

Гісторыя пра адсечаную руку

Популярные книги