Гісторыя лэдзі Сэнакс

Дойль Артур Конан
  • 0

Аннотация

Артур Конан Дойл Гісторыя лэдзі Сэнакс Стасункі між Дугласам Стоўнам і славутай лэдзі Сэнакс былі добра вядомыя і ў свецкіх колах, дзе яна была заўважнай персонай, і ў грамадзе навукоўцаў, дзе ён лічыўся ці не самым аўтарытэтным. Таму абсалютна натуральным быў розгалас, які выклікала навіна аб тым, што лэдзі раз і назаўсёды пастрыглася ў манашкі і свет больш ніколі яе не ўбачыць. А калі пасля гэтых чутак да таго ж стала вядома, што неяк зранку лёкай убачыў, як знакаміты хірург, чалавек са сталёвымі нервамі сядзеў на ложку, засунуўшы абедзве нагі ў адну штаніну, і радасна ўсміхаўся сусвету, а ягоныя выдатныя мазгі цяпер такія ж каштоўныя, як шапка з кашай, – гэтая падзея сталася дастаткова яркай, каб зацікавіць грамадства, якое ўжо не спадзявалася, што іх распешчаныя нервы яшчэ можа нешта крануць. У свае найлепшыя часы Дуглас Стоўн быў адным з найвыбітнейшых людзей у Англіі. Больш за тое, цяжка было сказаць, што яго найлепшыя часы ўжо мінулі, бо калі гэта здарылася, яму было трыццаць дзевяць. Тыя, хто ведаў яго найлепш, разумелі, што зрабіцца такім вядомым ён мог бы яшчэ хутчэй, калі б в...

Отзывы

Гісторыя лэдзі Сэнакс

Популярные книги