Аннотация

I Містэр Джоўнз, гаспадар фермы Мэнар, зачыніў на ноч курнікі, але ён быў такі п'яны, што забыўся пра куранячыя пралазы. Ідучы за кругам святла ад ліхтара, якое скокала з боку ў бок, ён прайшоў, хістаючыся, праз двор, скінуў боты каля тыльнага ўвахода, нацадзіў сабе апошнюю шклянку з бочкі ў каморы і падняўся ў спальню, дзе ўжо храпла місіс Джоўнз. Як толькі святло ў спальні згасла, ва ўсіх пабудовах на ферме пачалося варушэнне і розрух. Яшчэ ўдзень паўсюль разышлася чутка, што стары Маёр, дыпламаваны кныр сярэдняй белай пароды, прысніў папярэдняе ночы дзіўны сон і хацеў бы пераказаць яго іншым жывёлам. Было дамоўлена, што яны ўсе збяруцца ў вялікім гумне, як толькі ўпэўняцца, што містэр Джоўнз заснуў і не здолее ім перашкодзіць. Старога Маёра (так яго заўсёды называлі, хоць на сельскагаспадарчай выставе ён выступаў пад імем Уілінгдонскі Прыгажун) усе на ферме так глыбока паважалі, што кожны быў гатовы ахвяраваць гадзінаю сну, каб пачуць, што ён меўся сказаць. У адным канцы вялікага гумна, дзе было нешта накшталт прыўзнятай пляцоўкі, пад ліхтаром, што звісаў з бэлькі, ужо ляжаў Маёр, зр...

Отзывы

Ферма

Популярные книги