Аннотация

Андрэй ФЕДАРЭНКА ДЗІКІ ЛУГ Аповесць І Урочышча называлася Дзікі Луг. Было да яго кіламет- раў дваццаць ад вёскі, за Нароўляю, па другі бок Прыпяці. Кожны год у ліпені туды вербавалі касцоў і жанок, бо мясцовых рук не хапала, а травы перастойвалі. Рыхтаваліся да паездкі грунтоўна. Брыгадзір паляк Маслоўскі нават рабіў абход кожнага двара, правяраў, ці ўсё ў парадку. Мужчыны кляпалі косы, устаўлялі зубы ў граблі, выразалі з сырых асін мянташкі, запаса- ліся новенькімі зярністымі брускамі. У кожнага мелася адмысловае паленца з убітай бабкай, каб там, на месцы, пакляпаць. Жанкі пакавалі ў клункі закуску, рыхтавалі флягі, бідоны, біклажкі — пад ваду, а некаторыя, самыя эканомныя — пад беражоны яшчэ з вясны бярозавы квас, перастаялы, сівушны на выгляд і на смак. Асабліва радасці было малым. Дзікі Луг у іх уяў- ленні — рай зямны. Там начуюць у шалашах з сена, ядуць каля вогнішчаў, расказваюць розныя гісторыі, там Прыпяць, у якой столькі рыбы, што сама выскоквае з вады на бераг. Малыя рабілі вуды, плавілі ў лыжках волава для грузілаў, вучыліся на выгане закідваць донкі, збіралі пад калодамі тоўстых чарвякоў-выпаўзкаў і складвалі ў бля- шанкі з-пад халвы, не забыўшы прабіць у накрыўцы дзі- рачкі, каб даставіць чарвякоў жывымі — шлях няблізкі!

Отзывы

Федарэнка Дзікі луг

Популярные книги