Дзе жыве Беларусь...

Акула Кастусь

Жанр:  Проза: рассказ.

  • 1

Аннотация

Пра гэта, відаць, можна было-б пісаць зьявамі, як у сцэнічных абразох, ці што… Давялося мне зьведаць бальшыню беларускіх эміграцыйных асяродкаў, амаль тых прыказачных "куткоў выгнаньня"… Шмат суродзічаў прыгадваю з выгляду. Некаторых, што так ці накш цягнуць ці падпіхаюць цяжкі й скрыпучы воз беларускага вызвольнага змаганьня, ведаю бліжэй. Пра іх варта згадаць. Макулінкі ў жыцьці, кроплі ў моры. Сваё, тое, што Беларусяй жыве, дыхае й для яе няспынна працуе. За межамі паняволенай і запрыгоненай бацькаўшчыны. Кроплі поўныя й сакавітыя. Людзі сьпелыя, якія ведаюць, што сьведама робяць. І ў сваей поўнай адданасьці тэй працы яны прыгожыя й незаменныя… Сяргея Гутырчыка можна было-бы назваць чалавекам ізь бел-чырвона-белым сьцягам. Вэтэран Беларускай Самааховы, пазьней Беларускай Краёвай Абароны. Здаецца, што думаў удома й думаў тут, у Злучаных Штатах, найбольш жаўнерскімі катэгорыямі. Дзесьці пачынаючы зь пяцідзесятых гадоў групу Беларуска-Амэрыкамнскіх Вэтэранаў зь Ню Брансвіку й ваколіцаў пару разоў на год бачыце ізь сьцягамі — беларускім, амэрыканскім і вэтэранскім — на вуліцах гораду ў маршы. Звычайна гэта было на Дзень Памінак а іншы раз увосень, на Парадзе Сьцягоў. А пазьней пабудавалі помнік Беларускі Гэроям на могільіку ў Іст Брансвіку, і пачалі там-жа, заўсёды ізь сьцягамі, кажны год у дзень гэрояў ушаноўваць памяць паўшых у змаганьні за вольнасьць і незалежнасьць Бацькаўшчыны…

Отзывы

Дзе жыве Беларусь...

Популярные книги