Ідылія ў духу Вато

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Жанр:  Проза: рассказ.

  • 0

Аннотация

Прыгожы парк, які любіў Вато… М. Багдановіч Кіпяць жаданні. І няма жаданняў: Як вогнішча пад восеньскім дажджом. М. Заранка Падала лісце. Часам пад парывамі ветру лісты асыпаліся тысячамі, і тады нават у паветры чуўся іх шолах. А потым вецер сціхаў і лісты пачыналі падаць па адным. А зямля паміж дрэвамі шапацела звонка і настойліва; раптам нехта нябачны пачынаў пятляць па апалай лістоце, уздымаючы ў паветра чырвоныя, жоўтыя, зялёныя з лімоннымі пражылкамі лісты. У гэты празрысты кастрычніцкі дзень Архангельскае здавалася пакінутым, як дача з забітымі вокнамі. Людзей не было. Была цішыня і закінутасць. Маладая пара, якая сышла з аўтобуса, не спяшаючыся, увайшла ў парк. — Што гэта ты з босай галавой? — быццам упершыню заўважыўшы, сказала дзяўчына. Ён адмаўчаўся. Ішоў поруч з ёю вельмі прамы, глядзеў на свет халоднымі зеленаватымі вачыма. Светлыя бровы насуплены, вялікі рот сціснуты нават занадта характэрна. Трохі пляскатым носам, жаўтавата-смуглай скурай, буйнай грывай каштанавых валасоў ён вельмі нагадваў льва. І не таго льва, абавязак якога гойсаць па пустыні, а таго, якога аблыталі цянётамі і вось-вось унясуць у клетку.

Отзывы

Ідылія ў духу Вато

Популярные книги