Аннотация

Міхал Дубянецкі « Трэба рызыкаваць ». Дзёньнікавыя запісы 1985-1988 гадоў Падрыхтоўка да друку Станіслава ДУБЯНЕЦКАГА. Публікацыя Марыі Міхайлаўны Дубянецкай. Яшчэ адна праява асабістай мужнасьці У долі кожнага рэдактара перыядычнага літаратурнага выданьня ёсьць шчасьлівыя хвіліны. Яны зьвязаны з першаадкрывальніцтвам новых талентаў, выдатных твораў. За амаль 16 гадоў працы ў рэдакцыі часопісу “Полымя” мне даволі часта даводзілася перажываць такую радасьць. Але гэта запеўка. Гаворка пойдзе пра трошкі іншае. Сёньня, з вышыні гадоў, мне падаецца цікавым, што рэдагаваньне мастацкіх рэчаў: раманаў, аповесьцяў, апавяданьняў, п’ес, вершаў, паэмаў помніцца толькі ў выключных выпадках. Затое ўсе ўспаміны, дзёньнікі, якія давялося рыхтаваць да друку самому ці нават проста чытаць вокам галоўнага рэдактара, не забываюцца. І тым больш такі жывы, эмацыянальны, выбуховы матэрыял, як дзёньнікі Міхала Дубянецкага “Трэба рызыкаваць…”

Отзывы

Дубянецкі

Популярные книги