Дрэва вечнасці

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Жанр:  Проза: рассказ.

  • 1

Аннотация

Уладзімір Караткевіч Дрэва вечнасці Апавяданне аб падарожжы ў стагоддзі Вам ніколі не даводзілася зайздросціць старажытнаму князю Давіду з палескага Гарадка? Мы ў тое лета зайздросцілі яму, як Яга зайздросціў Венецыянскаму Маўру, як Сальеры зайздросціў Моцарту, як... як усе бездары зайздросцяць Чалавеку. Мы — гэта наш шафёр, асістэнт аператара, аператар (ён жа рэжысёр) Анатоль Забалоцкі, друг аператара (нельга ж было кінуць нечаканага госця ў пустым горадзе, ды і паехаць) і я, сцэнарыст, ён жа казначэй, ён жа здабывальшчык прыпасаў, адказны за вогнішча, добры хлопец, пры зручным выпадку — брат па бутэльцы і прочая, і прочая, і прочая. Мы адчувалі сябе бяздарнасцямі. Мы шмат дзён не маглі вытрасці са студыі машыну, грошы, шафёра, скаты, трасцу, халеру. Князю было добра: узяў сабе са скарбніцы тры капы грошай, загадаў стайніку прывесці коней, гукнуў харобрую дружыну, ды і пайшоў сабе Палессем, харчуючыся забітымі зубрамі і турамі, шыраючы шызым воўкам, а таксама арлом пад аблацы, проста пад Марыенбург і Берлін, трэсці крыжакоў. Яму гэта ўдавалася лёгка аж у некалькіх дзесятках паходаў, аж пакуль у апошнім не аддаў ён свайму богу пасечанай мячамі душы.

Отзывы

Дрэва вечнасці

Популярные книги