Драўляны Дзядок i кабета Iнсекта (на белорусском языке)

Борщевский Ян

Жанр: 

  • 0

Аннотация

Ян Баршчэўскi Драўляны Дзядок i кабета Iнсекта Пераклад: Мiкола Хаўстовiч Сонца ўжо схавалася на захадзе, неба было чыстае, паветра цiхае, у лесе чулiся мiлагучныя i дзiкiя спевы птушак; блiзкi быў час начлегу, i я спяшаўся як найхутчэй пакiнуць засень лясоў. Выходзячы ў поле, заўважаю на пагорку прывабны шляхецкi дамок, на ўраджайных нiвах даспявалi залатыя каласы, i вялiкая чарада кароў, рыкаючы, вярталася з пашы. Ведаючы шчырую беларускую гасцiннасць, зварочваю туды на адпачынак пасля дзённага падарожжа. Бачу чалавека, што вяртаецца з поля, ужо пажылы, з загарэлым тварам, капот з шэрага свойскага сукна, галава сiвая, на твары спакой i бадзёрасць. Здагадаўшыся, што гэта гаспадар, вiтаюся i прашу, каб быў ласкавы дазволiць адпачыць з дарогi да наступнага дня. - Проша, проша, - шчыра адказаў ён. - Цяпер дзень доўгi, можна не спяшаючыся шмат прайсцi. Пан Бог, пэўна, накiраваў у Полацак, адсюль яшчэ сорак вёрст дарогi праз пусткi i пясчаныя баравiны, аднаму, а яшчэ пеша, маркотна i нядобра iсцi цёмнаю ноччу. Калi падыходзiлi да жытла, два вялiкiя сабакi спаткалi нас на дзядзiнцы i насцярожана пазiралi на мяне.

Отзывы

Драўляны Дзядок i кабета Iнсекта (на белорусском языке)

Популярные книги