Добры дзень, мая Шыпшына

Уладзімір Арлоў
  • 4

Аннотация

Уладзімір Арлоў ДОБРЫ ДЗЕНЬ, МАЯ ШЫПШЫНА Апавяданні, аповесць Голасам шчырай любові Чытач, які зацікаўлена сочыць за развіццём беларускай літаратуры, радуецца далучэнню да яе ўсё новых і новых таленавітых аўтараў, напэўна, вылучыў і імя Уладзіміра Арлова. Варта ўчытацца ў апавяданні, як ўсё большую пэўнасць набывае адчуванне натуральнасці манеры, стылю і мовы маладога празаіка, трывалай угрунтаванасці яго твораў у нацыянальныя традыцыі, прывязанасці да тутэйшай зямлі. Усцешна тым больш, што ў нашу літаратуру на гэты раз уваходзіць аўтар не з далёкай ад індустрыяльных цэнтраў глыбінкі, дзе ўсё яшчэ бруяць крынічныя ручаіны спрадвечнай мовы, а з сучаснага шматлюднага і шматгалосага рада. У гэтага горада, праўда, апрача вядомага на ўвесь ет нафтаперапрацоўчага завода, ёсць яшчэ і багатая гісторыя, памяць пра веча, пра славутага Усяслава Чарадзея, пра паходы і сечы, якія множылі славу старажытнай беларускай зямлі. Полаччына разам з гэтым, апрача мужных ратнікаў, падаравала славянству вялікага асветніка, руплівага збіральніка і дбайнага памнажальніка высокай мудрасці Францыска Скарыну, які з глыбока ўсвядомленай патрыятычнай годнасцю гаварыў пра свой радавод, пра сваё паходжанне «із слаўнага места Полацка».

Отзывы

Добры дзень, мая Шыпшына

Популярные книги