Дазорца маяка

Сенкевич Генрик
  • 1

Аннотация

Генрык Сянкевіч Дазорца маяка I Неяк знік без весткі дазорца маяка Аспінвол, што недалёка ад Панамы. Здарылася гэта сярод буры: верагодней за ўсё небарака падышоў да самага берагу скалістай выспы, на якой стаіць маяк, і яго змыла хваляй. Пэўна, так яно і адбылося, бо назаўтра не знайшлі яго лодкі, што звычайна стаяла ў бухце. Вызвалілася пасада дазорцы маяка, на якую трэба было найхутчэй знайсці замену, бо маяк мае немалое значэнне як для мясцовага руху, так і для судоў, што ідуць з Нью-Ёрка ў Панаму. У затоцы Маскітаў шмат плыткіх пясчаных месцаў, паміж якіх праплыць цяжка нават удзень, а ўначы і пагатоў, асабліва сярод імглы, якая падымаецца над вадой, нагрэтай промнямі субтрапічнага сонца. Таму адзіным правадніком для шматлікіх судоў было святло маяка. Клопат па пошуку новага дазорцы зваліўся на плечы консула Злучаных Штатаў у Панаме, а быў гэта немалы клопат, бо замену трэба было знайсці за дванаццаць гадзінаў, да таго ж наступнік мусіў быць сумленным чалавекам, нельга было ўзяць абы-каго, і ўрэшце, наогул бракавала кандыдатаў. Жыццё на вежы...

Отзывы

Дазорца маяка

Популярные книги