Дары мудрацоў

Генри О.
  • 2

Аннотация

О. Генры Дары мудрацоў Адзін даляр і восемдзесят сем цэнтаў. І ўсё. Прычым шэсцьдзесят цэнтаў з іх – аднацэнтавымі манеткамі. Манеткамі, за кожную з якіх яна так гандлявалася з бакалейшчыкам, зеленяром або мясніком, што тыя пачыналі чырванець, ціха ненавідзячы яе за такую празмерную скнарлівасць. Дэла пералічыла тройчы. Адзін даляр і восемдзесят сем цэнтаў. А заўтра Раство. Як тут не плюхнуцца на старэнькую заседжаную канапу і не заплакаць? І Дэла плюхнулася і заплакала. Калі задумацца, то жыццё складаецца з расчараванняў, рыданняў і ўсмешак, але пераважна – з расчараванняў. Дамо гаспадыні трохі часу прыйсці ў сябе, а пакуль агледзім дом. Мэбляваная кватэрка за восем даляраў у тыдзень. Не тое каб зусім ужо халупа, але менавіта гэтае слова ўжылі б прадстаўнікі санітарнай інспекцыі. Унізе ў вестыбюлі вісела паштовая скрыня, у якую ніколі не прасунуўся б ніводзін ліст, і электрычны дзвярны званок, з якога ніводны смяротны не здолеў бы выціснуць ані гуку. У дадатак да ўсяго, побач была прыладжаная шыльда з надпісам “Містэр Джэймс Дылінгем Янг”. Імя “Дылінгем” яшчэ веяла...

Отзывы

Дары мудрацоў

Популярные книги