Даўняе, незабыўнае...

Адамчык Вячаслаў
  • 0

Аннотация

Вячаслаў АДАМЧЫК ДАЎНЯЕ, НЕЗАБЫЎНАЕ... Апавяданне Навагрудчына—зацішнь! куток майго маленства. Тут я гадаваўся i рос, Тут наша Бярозаўка, невялікая вёсачка за густым сасняком i рэдкім бярэзнікам. Адсюль я выходзіў у свет І сюды-ж не раз вяртаўся з далёкіх дарог. Сам я з польскай сям’і. Бацька мой, родам недзе з-пад Ломжы, зрушаны з месца яшчэ ў часы імперыялістычнай вайны, знайшоу сабе прытулак у Бярозаўцы, прыстаўшы ў прымы да бяздзетнае ўдавы. 3 ім разам у няродную хату сваім яшчэ няпэўным дзіцячым крокам прытупаў i я, Даглядаць мяне не было каму. Маці чужая, а бацька—чалавек пануры, скупы на літасць i ласку. I рос я сам па сабе, як гарох пры дарозе,—хто не ідзе, той і ушчыпне, Мачыха, жанчына хваравітая, трывала нядоўга; аднаго году на прадвесні яе вынеслі за вёску пад дубовы крыж. Бацька, страціўшы на суды немалыя сродкі, нічога не дасягнуў—невялікі, у тры гектары, клін поля ўсё-ж такі адсудзілі крэўныя мачыхі. Па законах таго часу мы не мелі права на спадчыну. За гэтымі судамі бацька абнядужаў, да яго, ужо нездаровага, прыкінуліся сухоты i ён памёр.

Отзывы

Даўняе, незабыўнае...

Популярные книги